Каля в. Пятровічы у Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., за 15 км на Пд ад г. Смалявічы. Створана на р. Волма ў 1978. Пл. 4,8 км², даўж. 11,5 км, найб.шыр. 2 км, найб.глыб. 8,2 м, аб’ём вады 15 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 3,5 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-r. угоддзяў, воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак, рыбагадоўлі.